Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: два месяцы цягам 2024, групай – на 2-4 тыдні з чэрвеня па жнівень.
Рэзідэнцыя Saari прапануе найперш магчымасць вызваліцца ад штодзённай руціны на час пражывання, паглыбіцца ў сваю творчасць і разам з іншымі рэзідэнтамі развіваць для яе патэнцыйныя новыя кірункі. У канцы перыяду знаходжання не патрабуецца творчая справаздача. Доўгатэрміновая дзейнасць рэзідэнцыі абапіраецца на экалагічны падыход, які таксама ахоплівае сацыяльную і псіхалагічную ўстойлівасць. Прыярытэт аддаецца міждысцыплінарным, новым або часам не такім бачным абласцям #мастацтва.
Мастакі з сем’ямі і партнёрамі таксама могуць падаць заяўку.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – праезд – працоўную прастору – грант 2700 – 3800 EUR (у залежнасці ад творчага вопыту).