Threads of Social Fabric — стажыроўка-назіранне для візуальных мастакоў і мастачак | #Італія
→ CultureAndHealth Platform і Associazione Oltre…APS запрашаюць трох мастакоў(-ачак) у Балонню на двухтыднёвую праграму.
Удзельнікі(-цы) разам з мясцовымі супольнасцямі будуць ствараць калектыўную тэкстыльную працу ў раёне Кірэнаіка. Выніковую інсталяцыю размесцяць у публічнай прасторы, звязанай з сацыяльнай палітыкай або аховай здароўя горада.
◉ Калі: 20 верасня — 4 кастрычніка 2026.
◉ Для каго:
• #візуальныя_мастакі/-чкі, якія працуюць з рознымі медыумамі: тэкстылем, жывапісам, друкам, скульптурай, дрэвам, сцэнаграфіяй, змешанымі тэхнікамі і інш.;
• 1 мастак(-чка) па фота- і відэадакументацыі, які(-ая) зможа самастойна здымаць, мантаваць і стварыць цэласны візуальны дакумент пра працэс рэзідэнцыі.
Падавацца могуць тыя, хто:
• Мае мінімум 3 гады пацверджанага прафесійнага досведу ў мастацтве;
• Жыве або мае грамадзянства адной з краін-удзельніц Creative Europe, акрамя Італіі;
• Валодае англійскай на ўзроўні не ніжэй за B1.
Падчас праграмы:
• Пройдуць 8 варкшопаў з дзецьмі, сем’ямі, пажылымі людзьмі, мігрант(к)амі і маладымі дарослымі;
• Удзельнікі(-цы) будуць разам з мясцовымі арганізацыямі распрацоўваць і праводзіць заняткі;
• Працэс завершыцца стварэннем калектыўнай тэкстыльнай інсталяцыі;
• Перад паездкай трэба будзе далучыцца да дзвюх абавязковых анлайн-сустрэч у канцы жніўня і на пачатку верасня.
Прапануецца:
• Пражыванне ў агульных пакоях культурнага цэнтра Camere d’Aria;
• Трохразовае харчаванне;
• Доступ да агульнай кухні і працоўных прастораў;
• Праца з мастачкай-ментаркай Lisa Martignoni;
• Сертыфікат аб удзеле і публікацыя профілю на платформе CultureAndHealth;
• Указанне аўтарства ў калектыўнай працы, якая застанецца ў публічнай прасторы Балонні;
• Кампенсацыя дарогі: да 250 EUR пры адлегласці да 500 км і да 450 EUR пры адлегласці больш за 500 км;
• Дадатковая падтрымка для экалагічнага падарожжа, астраўных рэгіёнаў і ўдзельнікаў(-ц) з патрэбай у доглядзе.
Ддл: 14 ліпеня.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!