Wintertuin Curaçao запрашае чатырох літаратурных прафесіяналаў на рэзідэнцыю ў Вілемстадзе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Wintertuin Curaçao — літаратурная рэзідэнцыя на #Кюрасаа

→ Wintertuin Curaçao запрашае чатырох літаратурных прафесіяналаў(-ак) на 22-дзённую рэзідэнцыю ў Вілемстадзе.
У фокусе праграмы — шматмоўнасць, ідэнтычнасць, міграцыя, культурны абмен і новыя формы апавядання. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць мясцовы кантэкст, дзе ў паўсядзённым жыцці суіснуюць пап’ямента, нідэрландская, англійская і іспанская мовы.

◉ Калі: 1–23 верасня 2026.

◉ Для каго: #пісьменнікі/-цы, #паэты/-кі, аўтары(-кі) spoken word, літаратурныя перформеры(-кі), #перакладчыкі/-цы, аўтары(-кі) песень і рэп-выканаўцы, #рэдактары/-кі, #выдаўцы, літаратурныя даследчыкі(-цы) і іншыя прафесіяналы(-кі), чыя практыка звязаная з мовай, гісторыямі і выступамі.
Падавацца могуць тыя, хто:
• Cтарэйшы(-ая) за 18 гадоў;
• Легальна жыве ў адной з краін-удзельніц Creative Europe, а таксама ў пазначаных заморскіх рэгіёнах і тэрыторыях;
• не жыве ў Каралеўстве Нідэрландаў;

Падчас рэзідэнцыі будуць:
• Сустрэчы з мясцовымі пісьменнікамі(-цамі), мастакамі(-чкамі) і культурнымі прафесіяналамі(-камі);
• Наведванні бібліятэк, кнігарняў, культурных інстытуцый і мясцовых ініцыятываў;
• Індывідуальныя і сумесныя сесіі пісьма;
• Групавыя абмеркаванні і рэфлексіі;
• Удзел у літаратурных падзеях;
• Прэзентацыя працоўных вынікаў на Wintertuin Curaçao Festival.

Прапануецца:
• Пражыванне ў Вілемстадзе на ўвесь тэрмін рэзідэнцыі;
• Штодзённая выплата 30 EUR;
• Кампенсацыя дарогі ў памеры 400–800 EUR — у залежнасці ад адлегласці;
• Дадатковая падтрымка для экалагічных паездак, віз, сем’яў, патрэб даступнасці і ўдзельнікаў(-іц) з асобных заморскіх тэрыторый;
• Працоўная прастора, ментарская і куратарская падтрымка;
• Доступ да мясцовых літаратурных і культурных сетак.
Пражыванне прадугледжана ў двух кватэрах: па два ўдзельнікі(-цы) ў кожнай, з асобнымі спальнямі, агульнымі зонамі, кухняй, Wi-Fi і кандыцыянерам.

Ддл: 11 ліпеня, 23:59 CEST.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!