Museum of Fine Arts Houston – #рэзідэнцыя для мастакоў і крытыкаў у #ЗША
Для каго:#мастакі і крытыкі, якія маюць ступень бакалаўра альбо кандыдата. Калі: верасень 2024 – травень 2025.
Запрашаюць на семінары і лекцыі вядучых мастакоў, крытыкаў, куратараў і гісторыкаў #мастацтва. Чакаецца, што стыпендыяты будуць актыўна займацца ўласнай творчай і/ці крытычнай практыкай. Рэзідэнцыя працуе і як адукацыйная праграма – па аўторках будуць групавыя дыскусіі, а па чацвергах – публічныя лекцыі. Семінары адбываюцца раз у два тыдні. Вясной запланавана выстава прац, якія створаны падчас рэзідэнцыі. Крытыкі могуць прапанаваць куратарскі праект для наступнага году праграмы.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 21 500 USD – прыватную студыю ці офіс – доступ да бібліятэкі Музея Хірша і Фонду Універсітэта Райса.