Мэта праекта – паглыбленне ведаў беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці. Праграма пашырыць магчымасці дзеячаў культуры з гледзішча арганізацыі працэсу кіравання праектамі.
Навучальная праграма ўключае курсы: Уводзіны ў арт-менеджмент Уводзіны ў кіраванне праектамі Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі Капіталізацыя культуры і мастацтва Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на культурніцкі менеджмент Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак.