23 сакавіка 1918 года ў Менску пачынаюць збірацца людзі, якім быў неабыякавы лёс роднай старонкі. Менавіта яны праз два дні падпішуць Трэцюю ўстаўную грамату, абвясціўшы вольную і незалежную краіну.
Заглянем у лёсы тых, чый подпіс стаіць пад самым галоўным дакументам беларускай дзяржаўнасці. Даведаемся, якое значэнне мела Трэцяя устаўная грамата для жыцця і змагання гэтых беларусаў. Падумаем, чым натхняліся змагары пачатку ХХ стагоддзя.
Вядоўца — Раман, выкладчык гісторыі Беларусі.
Бонус: прэзентацыя праекта «Шляхамі БНР», які будзе ладзіць журналіст, гісторык і актывіст з Батумі Андрэй Мялешка.