Sobremesa: Vagaries of the Palate запускае тры міжнародныя рэзідэнцыі пра ежу і культурную прыналежнасць

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Sobremesa: Vagaries of the Palate — тры рэзідэнцыі пра ежу, міграцыю і культурную прыналежнасць | #Партугалія, #Іспанія, #Грэцыя

→ Sobremesa: Vagaries of the Palate адкрывае набор на тры міжнародныя рэзідэнцыі ў Лісабоне, Donostia / San Sebastián і Epanomi каля Салонікаў.

Праект даследуе ежу як спосаб гаварыць пра міграцыю, памяць, нацыянальную ідэнтычнасць, спадчыну, клопат, тэхналогіі і сацыяльныя адносіны.

Sobremesa ставіць пытанне: як дзяржаўныя межы і нацыянальныя наратывы ўплываюць на харчовыя культуры — і як практыкі, звязаныя з ежай, могуць дапамагчы лепш зразумець транснацыянальнасць у Еўропе XXI стагоддзя.

◉ Для каго: рэзідэнты(-кі) краін Creative Europe.
#мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #даследчыкі/-цы, творцы, кухары(-кі), food-практыкі(-ні), тэхналагічныя і супольнасныя ініцыятывы, а таксама міждысцыплінарныя аўтары(-кі), якія працуюць з тэмамі ежы, міграцыі, памяці, супольнасцей і культурнай прыналежнасці.

1⃣ Hangar Residency via Lisbon Art Weekend | Лісабон, Партугалія

Фокус: посткаланіяльныя архівы, дыяспарныя харчовыя культуры, ежа як жывы архіў каланіяльнай гісторыі, памяці, супраціву і гарадскіх змен.

◉ Для каго: мастакі(-чкі) і практыкі(-ні) розных дысцыплін, асабліва ў сферах social practice, culinary arts, кіно і медыя, архіўных даследаванняў.
◉ Калі: кастрычнік–лістапад 2026

Прапануецца:
• Пражыванне ў студыі, якая таксама будзе асноўнай прасторай для індывідуальнай працы
• Пакрыццё пералётаў
• Супольная кухня з базавымі supplies
• Матэрыялы для даследавання
• Аrtist fee — 600 EUR за 2 месяцы
• Production fee — 1 200 EUR за 2 месяцы
• Доступ да прастораў, архіваў і сетак Hangar.

2⃣ Food Hack Lab Residency | Donostia / San Sebastián, Баскскі рэгіён, Іспанія

Фокус: ежа, open culture, тэхналагічныя эксперыменты, інструменты, пратаколы, інфраструктуры, дакументаванне, публікацыі, data practices і крытычнае асэнсаванне AI ў сувязі з харчовымі культурамі.

◉ Для каго: практыкі(-ні) з розных сфер, у тым ліку cooking, дызайн, архітэктура, digital fabrication, праграмаванне, publishing, культурныя даследаванні, дакументальныя практыкі, рамёствы, critical technology і іншыя эксперыментальныя або трансдысцыплінарныя палі.
◉ Калі: 10 кастрычніка – 10 снежня 2026.

Прапануецца:
• Residency grant — 1 700 EUR
• Пражыванне на ўвесь перыяд рэзідэнцыі
• Пакрыццё дарогі ад месца пражывання да Donostia / San Sebastián і назад — паводле ўмоў арганізатараў
• Subsistence support — 2 600 EUR
• Production fee — да 1 800 EUR на вытворчыя выдаткі, якія трэба загадзя ўзгадніць і пасля пацвердзіць дакументамі
• Доступ да працоўных прастораў, абсталявання і тэхнічных экасістэм
• Куратарская, арганізацыйная і кантэкстуальная падтрымка
• Магчымасці для абмену з Tabakalera, food-сектарам, культурнымі і крэатыўнымі супольнасцямі і мясцовымі жыхар(к)амі.

3⃣ echoes residency hosted by Fix in Art | Epanomi каля Салонікаў, Грэцыя

Фокус: ежа, клопат, салідарнасць, міграцыя, food justice, супольнасныя інфраструктуры і этычная праца з лакальнымі кантэкстамі.

◉ Для каго: мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), куратары(-кі), актывісты(-кі), makers, кухары(-кі) і іншыя культурныя практыкі(-ні), якія працуюць з food practices, супольнасцямі, клопатам і сацыяльна ангажаванымі працэсамі.
◉ Калі: 20 кастрычніка – 20 снежня 2026.

Прапануецца:
• Пражыванне ў Fix in Art
• Пакрыццё дарогі
• Харчаванне і subsistence
• Artist fee — 425 EUR у месяц
• Production fee — пад канкрэтную прапанову
• Куратарская і арганізацыйная падтрымка
• Доступ да лакальных сетак салідарнасці і культурнай экасістэмы.

Ддл: 5 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!