CHORNOBYL40: віртуальная рэзідэнцыя і выстава пра Чарнобыль з адборам і production support

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

CHORNOBYL40 — віртуальная рэзідэнцыя і выстава пра Чарнобыль | #анлайн

→ Праграма прапануе працаваць з Чарнобылем як з шматслойнай з’явай: экалагічнай катастрофай і прасторай аднаўлення, гісторыяй савецкага маўчання і сучаснай дэзынфармацыі, пытаннем правоў чалавека, вымушанага перамяшчэння, ядзернай бяспекі, калектыўнай траўмы, устойлівасці і грамадзянскага абуджэння.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #даследчыкі/-цы, #медыя_мастакі/-чкі, #саўнд_мастакі/-чкі, #куратары/-кі, калектывы і міждысцыплінарныя аўтары(-кі).
Прымаюцца: digital art, XR / VR / AR, AI-based art, аўдыявізуальныя інсталяцыі, інтэрактыўныя працы, media art, прасторавыя інсталяцыі, дакументальна-мастацкія фарматы, саўнд-працы, гібрыдныя research-based практыкі, новыя працы, распрацаваныя падчас рэзідэнцыі, ужо існуючыя працы, адаптаваныя да кантэксту CHORNOBYL40.

Фармат праграмы:

1⃣ Віртуальная рэзідэнцыя: верасень — кастрычнік 2026; анлайн, па аўторках, 14:00-18:00 CET; агульная нагрузка — 30 гадзін; патрэбны ўдзел мінімум у 90% праграмы
• Лекцыі, сустрэчы, воркшопы, лабараторыі і ментарства
• Праца ад ідэі да канцэпцыі і перадпрадакшану.

2⃣ Адбор і production
• Пасля рэзідэнцыі 20 праектаў будуць адабраныя для вытворчасці і выставы
• Адбор будзе грунтавацца на відэапрэзентацыі, дакументацыі і live pitch
• Адабраныя праекты атрымаюць production suppor.

3⃣ Міжнародныя выставы
• У 2027 годзе 20 праектаў пакажуць у межах еўрапейскай выставачнай праграмы
• Гарады: Madrid, Berlin, Toulouse, Kyiv
• Прысутнасць мастакоў(-чак) не абавязковая, але вітаецца.

Прапануецца:
Для 40 адабраных удзельнікаў(-іц):
• Удзел у curated virtual residency
• Лекцыі, варкшопы, лабараторыі і peer exchange
• Індывідуальнае ментарства.
Для 20 адабраных праектаў:
• Production grant — 500 EUR для цалкам digital works
• Production grant — 1 000 EUR для інсталяцый, якім патрэбныя фізічныя матэрыялы
• Production support
• Удзел у touring exhibition.
Важна: падарожжа, пражыванне і транспарціроўка прац не пакрываюцца

Ддл: 12 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!