Праграма дазваляе культурным арганізацыям у Германіі часова прымаць артыстаў і дзеячаў культуры ў групе рызыкі і прадастаўляць ім вольную і бяспечную прастору для працягу сваёй творчай працы. Для падачы заяўкі неабходна мець дамоўленасць з прымаючай арганізацыяй ці калектывам у Германіі.
Прапануецца: – штомесячная стыпендыя на тэрмін да 15 месяцаў – індывідуальная падтрымка – псіхасацыяльная дапамога – моўныя курсы, – навучанне, нетворкінг і г.д.
MRI не з’яўляецца праграмай экстранай дапамогі, яе менеджары не могуць неадкладна аказаць падтрымку або паскорыць працэсы.
Ддл: для анлайн-заяўкі – 12 красавіка, для папяровай копіі заяўкі ад арганізацыі – 30 красавіка. Падаць заяўку.