У гэтым годзе будзе даследавацца знешні вобраз Беларусі, пераасэнсоўвацца яе імідж і каналы яго прасоўвання ў межах канцэпцыі новай публічнай дыпламатыі.
Што вы атрымаеце ад навучальнай праграмы: – навучыцеся свабодна і глабальна думаць пра знешнюю палітыку – навучыцеся фармуляваць меркаванне і ўмець ацэньваць міжнародныя працэсы з улікам выклікаў ды трэндаў, – атрымаеце навыкі для прасоўвання беларускай павесткі на міжнародным узроўні.
Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве).
Акадэмія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта.