Для каго:#музыкі, #кампазітары, інструменталісты ад 20 да 30 гадоў. Калі: 22 жніўня – 2 верасня.
Запрашаюць пазнаёміцца з музычным жыццём Берліна напярэдадні фестывалю: наведаць студыі, інтэнсіўныя джэм-сэйшны, кароткія стажыроўкі ў выбраных творчых групах, сустрэцца з прадстаўніамі індустрыі, наведаць канцэрты і іншыя мерапрыемствы, разам папрацаваць над стварэннем музыкі. Акрамя таго, удзельнікі змогуць выступіць калектывам на фестывалі Pop Kultur Berlin. Праграма распрацавана, каб дапамагчы ўдзельнікам усвядоміць і/ці палепшыць свае музычныя навыкі.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – праезд – суткавыя – візавую дапамогу – білет на фестываль – доступ да сеткавай прасторы Pop-Kultur.