Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 1 жніўня – 31 кастрычніка, 1 верасня – 30 лістапада.
Запрашаюць распрацаваць праект мастацкага твора ў цесным супрацоўніцтве з куратарскай камандай на месцы. Вынікам рэзідэнцыі стане выстава ў 2025 годзе. Творцы павінны быць зацікаўлены ў працы ў Рурскай вобласці і сучасным поглядзе на поліцэнтрычны рэгіён і яго тэмы.
Арганізатары прапануюць: – даследчую паездку – куратарскую падтрымку – ганарар 5000 EUR (brutto) – пражыванне – праезд – дапамогу ў нэтворкінге.