TRACE: праграма мастацкіх даследаванняў і рэзідэнцый пра памяць, вайну і перамяшчэнне ў Еўропе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

TRACE — праграма мастацкіх даследаванняў і рэзідэнцый пра памяць, вайну і перамяшчэнне

→ Camera a Sud, Forgotten Children of War Association і The 4th Block запрашаюць мастакоў(-чак) да ўдзелу ў праграме TRACE — Transnational Routes for Artistic Circulation of European Memory.
Праграма даследуе, як сучаснае мастацтва можа працаваць з памяццю, вайной, вымушаным перамяшчэннем, экалагічнымі крызісамі і калектыўным досведам, які фарміруе сённяшнюю Еўропу.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, якія жывуць у краінах-удзельніцах праграмы Creative Europeякія і працуюць з #візуальнае_мастацтва, #фатаграфія, #кіно і #відэа, #саўнд-арт, #ілюстрацыя, графічнымі гісторыямі, падкастамі, аўдыяпрактыкамі і міждысцыплінарнымі фарматамі.

Асноўныя тэмы:
• Памяць і практыкі ўшанавання
• Ідэнтычнасць
• Вайна і яе наступствы
• Міграцыя і вымушанае перамяшчэнне
• Архівы і дакументальныя практыкі
• Сувязь паміж мінулым і сучаснасцю
• Экалагічныя і сацыяльныя трансфармацыі.

Структура праграмы:

1⃣ Даследчая і варкшоп-праграма
Міжнароднае журы адбярэ 15 удзельнікаў(-ц), якія далучацца да трох праграм:
• Боснія і Герцагавіна — ліпень / жнівень 2026
• Італія — кастрычнік 2026
• Украіна — анлайн-праграма
Праграма ўключае:
• Варкшопы і дыскусіі
• Выезды на лакацыі
• Сустрэчы з мясцовымі супольнасцямі і даследчыкамі(-цамі)
• Працу з архівамі і матэрыяламі памяці
• Калектыўнае мастацкае даследаванне.

2⃣ Рэзідэнцыі
Пасля даследчага этапу 6 мастакоў(-чак) будуць адабраныя для ўдзелу ў рэзідэнцыях TRACE увесну 2027 года:
• Афлайн-рэзідэнцыі ў Італіі і Босніі і Герцагавіне
• Анлайн-рэзідэнцыя, звязаная з Украінай

3⃣ Выставы і дакументацыя
Вынікі прадставяць праз:
• Выставы ў Італіі, Босніі і Герцагавіне і Украіне
• публічныя прэзентацыі
• Лічбавы архіў TRACE


Прапануецца:
• Доступ да архіваў, даследчыкаў(-ц) і мясцовых супольнасцей
• Ментарства і прафесійны абмен
• Пакрыццё дарогі, пражывання і харчавання падчас праграмных актыўнасцей — у межах лімітаў Creative Europe
• Сертыфікат удзелу
• Прафесійная дакументацыя мастацкага даследавання і вынікаў.

*Не прапануецца:
• Штодзённы ганарар мастака(-чкі) падчас рэзідэнцыі
• Тэхнічнае абсталяванне для стварэння прац

Ддл: 18 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!