Запрашаюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна прэзентаваць гатовы праект ці толькі яго задумку. Галоўнае, каб ідэя была звязаная з ІТ і працавала на вырашэнне задач культурніцкага ці творчага сектараў.
Прыкладны таймінг – 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.
Па традыцыі ўдзельнікі чата будуць галасаваць за самы цікавы, на іх думку, праект. Ён і атрымае прыз – каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і г.д.).