Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 3 месяцы з кастрычніка.
Altes Spital Solothurn – культурная прастора, ў якой ладзяцца розныя актыўнасці і фестывалі. Запрошаным творцам даецца магчымасць рэалізаваць ідэі праектаў у новым сацыяльным і культурным асяроддзі, праводзіць даследаванні, эксперыментаваць з тэхнікамі працы і атрымліваць уяўленне аб швейцарскім мастацтве і культуры. Асабліва цікавяць маладыя творцы і спецыяльныя праекты.