Для каго:#мастакі і #творцы візуальнага мастацтва. Калі: верасень 2024 – студзень 2025.
Art Hub Copenhagen – сеткавая ўстанова, якая актыўна працуе над пашырэннем творчага нэтворкінгу. Рэзідэнцыя прапануе праграму развіцця і зваротнай сувязі, заснаваную на патрэбах кожнага мастака. Няма патрабавання ствараць працы падчас рэзідэнцыі, аднак неабходна правесці практыку, прэзентаваць даследаванне, твор альбо праект.