Imaginarius 2027 запрашае падаваць перфарматыўныя праекты для фестывалю ў Партугаліі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Imaginarius 2027 — перфарматыўныя праекты ў публічнай прасторы | #Партугалія

→ Imaginarius запрашае мастакоў і мастачак, калектывы і арганізацыі падавацца з праектамі для праграмы Imaginarius 2027 — міжнароднага фестывалю перфарматыўных мастацтваў у публічнай прасторы ў Santa Maria da Feira, Партугалія.

Падавацца можна з праектамі ў сферах: #тэатр, #танец, #музыка, цырк, #перформанс, інтэрвенцыя, #інсталяцыя, new media, міждысцыплінарныя практыкі; праекты, якія спалучаюць розныя мовы і працуюць з нестандартнымі фарматамі
Праекты павінны:
• Мець выразную сувязь з публічнай прасторай
• Працаваць з публічнай прасторай не толькі як з фонам, але як з актыўным матэрыялам для стварэння
• Быць прыдатнымі для паказу ў гарадскім кантэксце
• Мець ясныя тэхнічныя і вытворчыя ўмовы
• Быць даступнымі для паказу 20-22 траўня 2027 (мінімум 3 і максімум 5 паказаў падчас фестывалю).
Можна падаваць праекты, якія ўжо мелі прэм’еру, і праекты на прасунутай стадыі распрацоўкі.

Прапануецца:
• Фінансавая падтрымка за паказ: 150 EUR на чалавека за кожны перформанс
• Для інсталяцый: 200 EUR на чалавека за кожны дзень праграмы
• Падтрымкі дарогі: 150 EUR на чалавека для праектаў з кантынентальнай Партугаліі
• Падтрымкі дарогі: 400 EUR на чалавека для праектаў з іншых еўрапейскіх тэрыторый, а таксама з Madeira, Azores і Паўночнай Афрыкі (поўны спіс у PDF)
• Падтрымкі дарогі: 1 200 EUR на чалавека для праектаў з іншых краін, не ўключаных у папярэднія спісы
• Пражыванне ў twin rooms
• Харчаванне для мастацкай каманды
• Трансфер з / у Porto Airport для тых, хто прылятае самалётам
• Тэхнічнае абсталяванне і падтрымка вытворчасці ў адпаведнасці з магчымасцямі пляцовак і тэхнічным райдарам
• Уключэнне ў камунікацыю фестывалю: друкаваныя матэрыялы, лічбавыя платформы, прэса
• Доступ да прафесійнай праграмы Imaginarius PRO і базы ўдзельнікаў(-ц).

Ддл: 30 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!