Лабараторыя крытычнага мыслення «Адчуй» у Вільнюсе: інтэрактыў супраць медыяманіпуляцый

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лабараторыя крытычнага мыслення ад ініцыятывы «Адчуй» | #Вільнюс, #Літва

Медыя, прапаганда і сацсеткі кожны дзень спрабуюць уплываць на нашы рашэнні і меркаванні. Запрашаем на штосуботні інтэнсіў (3 сустрэчы), дзе мы будзем вучыцца чытаць паміж радкоў і выкрываць медыяманіпуляцыі праз тэатральны інтэрактыў.


◉ Калі:
• 27 чэрвеня, 12:00–17:00
• 4 ліпеня, 12:00–17:00
• 11 ліпеня, 12:00–17:00

Падчас лабараторыі ўдзельнікі(-цы) будуць:
• Разбіраць свежыя фэйкі, стэрэатыпы і мову варожасці ў СМІ
• Пабіць практыкаванні на развіццё суб’ектнасці і крытычнага аналізу
• Працаваць з тэатральнымі інтэрактыўнымі метадамі
• Ствараць супольны інтэрактыўны перформанс.

Калі збярэцца вялікая каманда, 11 ліпеня адбудзецца публічны паказ, дзе гледачы і глядачкі змогуць разам з удзельнікамі(-цамі) змяняць ход падзей на сцэне.

Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!