Тры рэзідэнцыі ў O Castro Art Village | #Іспанія
→ O Castro Art Village запрашае на 30-дзённыя рэзідэнцыі ў Ribeira Sacra, Galicia, Іспанія.
◉ Калі: кастрычнік 2026.
O Castro de Mourelos — закінутая сельская прастора ў Галісіі: восем каменных дамоў, два гектары лесу, руіны, лішайнікі на камені, вада побач і выразная акустычная атмасфера.
Арганізатары шукаюць творцаў, якія змогуць працаваць з гэтым месцам як з матэрыялам — яго гісторыяй, ландшафтам, архітэктурай, гукам, памяццю і магчымымі будучынямі.
Прапануецца для ўсіх трох рэзідэнцый:
• 400 EUR на дарогу ў абодва бакі
• 800 EUR на дарогу ў абодва бакі для адлегласцей ад 5 000 км
• Суткавыя 30 EUR за кожны дзень рэзідэнцыі на ежу, мясцовы транспарт і асабістыя выдаткі
• Пражыванне ў мэбляваным геадэзічным купале на тэрыторыі рэзідэнцыі. Купал можа быць прыватным або супольным — залежыць ад даступнасці
• Ментарства і ўключэнне ў жыццё O Castro
• Accessibility top-ups — па запыце.
Ддл: 5 ліпеня.
1⃣ Sound Artist in Residence — рэзідэнцыя для саўнд-мастакоў і мастачак
→ Прапануюць стварыць site-specific саўнд-інсталяцыю, звязаную з гэтым месцам, яго гісторыяй, архітэктурай, ландшафтам і гукавой памяццю.
◉ Для каго: #саўнд_мастакі/-чкі, #музыканты/-кі. Юрыдычныя рэзідэнты/-кі еўрапейскай краіны, акрамя Іспаніі.
2⃣ Visual / Mixed-Media Artist in Residence — рэзідэнцыя для візуальных / mixed-media мастакоў і мастачак
→ Арганізатары прапануюць працаваць з гэтым месцам як з матэрыялам і стварыць пастаянную візуальную інсталяцыю, інтэграваную ў руіны вёскі.
◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, #mixed_media, #відэа, #фатаграфія, #інсталяцыя і гібрыдныя практыкі. Юрыдычныя рэзідэнты/-кі еўрапейскай краіны, акрамя Іспаніі.
Праца павінна быць разлічаная на тое, каб застацца на месцы пасля завяршэння рэзідэнцыі.
3⃣ Architect in Residence — рэзідэнцыя для архітэктараў і архітэктарак
→ Арганізатары запрашаюць даследаваць гэтае месца і прапанаваць прасторавую інтэрвенцыю, не сціраючы яго гісторыю.
◉ Для каго: #архітэктары/-кі, якія працуюць з руінамі, ландшафтам, vernacular construction, закінутымі сельскімі прасторамі, экалагічным аднаўленнем і будучыняй месцаў па-за гарадскім кантэкстам. Юрыдычныя рэзідэнты/-кі еўрапейскай краіны, акрамя Іспаніі.
Вынік:
• Задакументаваная прапанова прасторавай інтэрвенцыі
• Гэта могуць быць чарцяжы, мадэлі, нататкі або іншы фармат, характэрны для вашай практыкі
• Вынік застанецца часткай пастаяннага даследчага архіва O Castro і можа паўплываць на будучае развіццё месца.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!