Фонд падтрымкі сучаснага мастацтва Hyundai Artlab запрашае людзей, якія пішуць пра сучаснае мастацтва, узяць удзел у конкурсе на грант. Тэма – «мастацтва як лідар перамен». Удзельнікі павінны будуць напісаць тры тэксты да снежня 2024. Тэксты будуць размешчаны на платформе Hyundai Artlab. Цікавяць тэксты, у якія прапануецца крытычны погляд на мастацтва. Асабліва той, які датычыцца дальнабачных поглядаў і цеснай сувязі з супольнасцямі ды геаграфічнымі рэгіёнамі.