Dance Box Resident Program 2026: рэзідэнцыя для творцаў у сферы перфарматыўных мастацтваў у Японіі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Dance Box Resident Program 2026 — рэзідэнцыя для творцаў у сферы перфарматыўных мастацтваў | #Японія

→ NPO DANCE BOX запрашае на месячную рэзідэнцыю ў Shin-Nagata, Kobe City.
Тэма праграмы 2026 года — “Archiving the Transformation of Art and Folk Performance in the Age of Cultural Mobility” / архіваванне трансфармацыі мастацтва і народнага перформансу ў эпоху культурнай мабільнасці.

Праграма прапануе даследаваць, як міграцыя, мабільнасць і сустрэча розных культур уплываюць на мясцовыя культуры, народныя мастацтвы, лад жыцця і формы дыялогу. Вынікі рэзідэнцыі павінны быць захаваныя ў матэрыяльнай форме — напрыклад, у выглядзе zine, перформансу, інсталяцыі, відэапаказу, падзеі або artist talk.

◉ Для каго: #творцы, якія:
• Працуюць у сферы performing arts або даследуюць тэмы, звязаныя з performing arts
• Жывуць па-за Японіяй і не маюць японскага грамадзянства.
◉ Калі: прыкладна 2–30 лістапада 2026.

Прапануецца:
• Авіябілеты ў абодва бакі да 200 000 JPY (прыкладна 1 079 EUR)
• Пражыванне
• Транспарт у абодва бакі паміж Kansai International Airport і месцам пражывання
• Суткавыя 5 000 JPY (27 EUR у дзень)
• Пляцоўка і падтрымка каманды для фінальнай прэзентацыі
• Матэрыяльныя выдаткі на даследаванне, стварэнне, перформанс або выставу — да 100 000 JPY (539 EUR), з кампенсацыяй паводле фактычных выдаткаў
• Доступ да community centers, студый або іншых прастораў, якія падыходзяць праекту
• Бясплатны доступ да танцавальных заняткаў і перформансаў DANCE BOX.

Ддл: 3 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!