Запрашаем дзяліцца досведам супрацоўніцтва культурных праектаў з бізнесам

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Бачым па апытанцы, што некаторыя з вас ужо супрацоўнічаюць з бізнесам. Такі досвед можа быць вельмі карысным для іншых у супольнасці — асабліва для тых, хто толькі шукае свой шлях да партнёрстваў.

Калі вы гатовыя падзяліцца сваёй гісторыяй, напішыце нам у прыватныя паведамленні:
@sekktor_admin

Ваш кейс мы зможам апісаць у канале, а таксама — сюрпрыз і спойлер! — ён дапаможа нам у падрыхтоўцы лекцыі пра пабудову плённых партнёрстваў паміж культурнцікімі ініцыятывамі і бізнесамі.

Чакаем, запрашаем!
Партнёрства з бізнесам можа даць культурнаму праекту фінансаванне, рэсурсы, новую аўдыторыю або падтрымку ў рэалізацыі ідэі. Але пачаць такое супрацоўніцтва не заўсёды проста. Хочам сабраць ваш досвед і зразумець, што ў гэтым працэсе самае складанае.