Нямеччына страціла месца ў Радзе Бясьпекі ААН, Бэрлін вінаваціць Расею

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Нямеччына згубіла месца ў Радзе Бясьпекі ААН. Бэрлін вінаваціць Расею

Масква актыўна агітавала многія краіны Глябальнага Поўдня галасаваць супраць кандыдатуры Нямеччыны на месца непастаяннага сябра Рады Бясьпекі ААН. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на нямецкіх дыпляматаў. У выніку галасаваньне на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку стала для Бэрліну правальным.

Паводле словаў кіраўніка МЗС Нямеччыны Ёгана Вадэфуля, Расея выступала супраць Нямеччыны з-за асьцярогаў, што нямецкія прадстаўнікі пачнуць выводзіць вайну ва Ўкраіне на першае месца ў парадку дня. Крэмль хацеў прадухіліць такое разьвіцьцё падзеяў.

На вынік галасаваньня на Генасамблеі паўплывала і пазыцыя самой Нямеччыны. У прыватнасьці, стрыманая пазыцыя Бэрліну адносна спрэчнай з пункту гледжаньня міжнароднага права апэрацыі ЗША ў Вэнэсуэле была ўспрынятая ў Лацінскай Амэрыцы з незадавальненьнем.