→ MUUS Collection запускае першую Research Fellowship — гадавую даследчую стыпендыю для куратара(-кі) або даследчыка(-цы), якія хочуць папрацаваць з архівамі амерыканскай фатаграфіі ХХ стагоддзя.
MUUS Collection захоўвае, даследуе і адкрывае архівы фатографаў(-ак), з якімі працуе калекцыя. У фокусе стыпендыі — распрацоўка канцэпцыі выставы або публікацыі на аснове матэрыялаў з архіваў MUUS Collection.
◉ Перыяд стыпендыі: лістапад 2026 – лістапад 2027.
◉ Для каго: #куратары/-кі, #даследчыкі/-цы, якія працуюць з фатаграфіяй, візуальнай культурай, архівамі, выставачнымі праектамі або публікацыямі.
Патрабаванні:
• Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу ў музеях, галерэях, універсітэтах або падобных культурных інстытуцыях
• Вольнае валоданне англійскай мовай — пісьмовай і вуснай
• Гатоўнасць прыехаць у архіў у Tenafly, New Jersey, на тэрмін да аднаго тыдня ў даты, узгодненыя з MUUS Collection
• Гатоўнасць да дыстанцыйнай супрацы з архіўнай камандай і да сесій з advisory board.
Кандыдаты(-кі) з недастаткова прадстаўленых або маргіналізаваных супольнасцей асабліва заахвочваюцца да падачы.
Прапанова выставы або публікацыі павінна грунтавацца выключна на працах аднаго або некалькіх аўтараў(-ак) з MUUS Collection. У PDF з умовамі асобна пазначаныя:
• Deborah Turbeville
• Larry Fink
• Rosalind Fox Solomon
• Alfred Wertheimer.
Прапануецца:
• Грант 20 000 USD
• Поўнае пакрыццё выдаткаў на паездку ў архіў
• Доступ да архіваў MUUS Collection
• Доступ да анлайн-даследчага партала MUUSEUM
• Ментарскія сесіі з advisory board
• Падтрымка ў развіцці канцэпцыі выставы або публікацыі
• Магчымасць прасоўвання вынікаў даследавання праз каналы MUUS Collection, у тым ліку праз сайт.
Ддл: 31 ліпеня.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!