Tekhnē – праект, у межах якога шэсць еўрапейскіх арганізацый імкнуцца вывучыць вызваленчы патэнцыял тэхналогій у музыцы і саўнд-арце. Запрашаюць даследаваць гук і тэхналогіі вакол яго. Шукаюць праекты, якія дастаткова ўніверсальныя, каб іх можна было выконваць ужывую і прадэманстраваць як гукавыя інсталяцыі на публічнай выставе. Прэзентацыя запланавана з канца верасня да сярэдзіны кастрычніка ў межах фестывалю Skaņu Mežs 2024.