Fundación Casa Wabi – ArtReview Prize 2026 — рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак | #Мексіка
→ Fundación Casa Wabi і ArtReview запрашаюць мастакоў і мастачак на пяці-шасцітыднёвую рэзідэнцыю ў Puerto Escondido, штат Oaxaca, Мексіка.
Будуць адабраныя 3 мастакі(-чкі) або калектывы, якія хочуць развіваць сваю практыку праз культурны абмен і творчы дыялог з адной з мясцовых супольнасцей вакол Casa Wabi.
Fundación Casa Wabi — некамерцыйная арганізацыя, якая працуе з мастацтвам як інструментам сацыяльнага развіцця і міжнароднага культурнага абмену. Рэзідэнцыя знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Асноўная прастора была спраектаваная японскім архітэктарам Tadao Ando.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі любых дысцыплін, незалежна ад узросту, грамадзянства, адукацыі, паходжання або этапу прафесійнага шляху. Можна падавацца індывідуальна ці калектывам да 2 чалавек, калі супольная праца ўжо з’яўляецца сталай часткай мастацкай практыкі ўдзельнікаў(-ц)
Трэба прапанаваць і рэалізаваць праект, заснаваны на ўзаемным абмене з мясцовай супольнасцю. Прапанаваны праект можа быць дапрацаваны пасля адбору разам з камандай Casa Wabi.
◉ Калі: рэзідэнцыі пройдуць у 2027. Канкрэтныя даты будуць узгодненыя з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі).
Прапануецца:
• Пералёт з Мехіка да Puerto Escondido
• Асобнае бунгала з ванным пакоем
• Студыйная прастора
• Трохразовае харчаванне
• Падтрымка ў рэалізацыі супольнаснага праекта пасля папярэдняга ўзгаднення з Casa Wabi.
Ддл: 14 чэрвеня.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!