Connected Minds Artist-in-Residence: гадавая рэзідэнцыя пра тэхналогіі і грамадства ў Канадзе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Connected Minds Artist-in-Residence — гадавая рэзідэнцыя пра тэхналогіі і грамадства | #Канада

→ Sensorium: Centre for Digital Arts and Technology пры York University разам з праграмай Connected Minds запрашаюць на гадавую рэзідэнцыю ў Таронта.

Праграма прызначана для мастакоў і мастачак, якія праз даследчую творчаю практыку вывучаюць уплыў новых тэхналогій на людзей і супольнасці, а таксама тое, як тэхналогіі могуць развівацца больш адказна і справядліва.

У фокусе — этычныя і сацыяльна-палітычныя аспекты disruptive, emerging і intelligent technologies: ад нейратэхналогій і штучнага інтэлекту да машынных сістэм, лічбавых асяроддзяў і іх уплыву на досвед розных супольнасцей.

◉ Для каго: #мастакі-чкі, #медыя_мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #перформеры/-кі, #дызайнеры/-кі, #аўдыёвізуальныя_мастакі-чкі і іншыя творцы, якія:
• Працуюць у любым медыуме
• Маюць пацверджаны досвед research-based creative practice
• Публічна прадстаўлялі свае працы
• Маюць не менш за 2 гады досведу навучання або ментарскай падтрымкі творцаў на пачатку шляху.
Падавацца могуць як індывідуальныя мастакі(-чкі), так і калектывы. Пры гэтым агульны бюджэт рэзідэнцыі для калектыву застаецца такім жа, як і для індывідуальнага ўдзельніка(-цы).
Асабліва вітаюцца заяўкі ад:
• Indigenous мастакоў(-чак)
• Прадстаўнікоў(-ц) іншых супольнасцей, якія сутыкаюцца з сістэмнай няроўнасцю
• Мастакоў(-чак), чые даследаванні звязаныя з досведам недастаткова прадстаўленых супольнасцей: Indigenous Peoples of Canada, African, Caribbean and Black communities, racialized people, людзей з інваліднасцю, жанчын, 2SLGBTQIA+ і франкамоўнай моўнай меншасці.

Тэмы і магчымыя напрамкі:
• Уплыў новых тэхналогій на розныя супольнасці
• Этыка штучнага інтэлекту, нейратэхналогій і машынных сістэм
• Тэхналогіі і сацыяльная справядлівасць
• Здароўе, цела, успрыманне і лічбавыя сістэмы
• Тэхналогіі, даступнасць і выключэнне
• Супольнасна арыентаваныя даследаванні
• Мастацкія спосабы перадаваць навуковыя веды шырокай аўдыторыі.

Фармат:
• Прысутнасць у вызначанай даследчай прасторы York University мінімум 2 дні на тыдзень на рэгулярнай аснове, акрамя перыядаў даследчых паездак.

Прапануецца:
• Стыпендыя — 60 000 CAD + benefits за гадавую рэзідэнцыю
• 8 500 CAD на даследаванне, матэрыялы і ўзаемадзеянне з супольнасцямі
• Супольная даследчая прастора і арганізацыйная падтрымка
• Доступ да бібліятэк York University
• Куратарская падтрымка фінальнай выставы
• Фота- і відэадакументацыя выставы.

Ддл: 12 чэрвеня, 16:00 (EST).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!