→ CIRCUS LOOPS запрашае творцаў і невялікія кампаніі ў сферы сучаснага цырка на праграму, якае даследуе і распрацоўвае метадалогію Feedback Loops — падыход, у якім зваротная сувязь ад розных груп гледачоў і глядачак становіцца часткай творчага працэсу і дапамагае развіваць драматургію працы.
Будуць адабраныя 3 праекты, якія пройдуць тры 10-дзённыя рэзідэнцыі ў Спліце, Карлсруэ і Ратэрдаме. Падчас кожнай рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць над сваімі праектамі, паказваць work-in-progress і ўдзельнічаць у структураваных сесіях зваротнай сувязі з аўдыторыямі і эксперт(к)амі.
◉ Для каго: #цырк, #сучасны_цырк, #перформанс і #сцэнічныя_мастацтвы — індывідуальныя творцы або невялікія кампаніі, якія працуюць у Еўропе, у тым ліку ў краінах Creative Europe, і цяпер знаходзяцца на раннім або сярэднім этапе стварэння новай працы.
Праграма падыдзе тым, хто:
• Распрацоўвае новы праект у сферы сучаснага цырка
• Гатовы(-ая) працаваць з аўдыторыяй і выкарыстоўваць зваротную сувязь як частку творчага працэсу
• Зацікаўлены(-ая) у супольным даследаванні, эксперыменце і развіцці працы праз некалькі рэзідэнцый
• Можа паўдзельнічаць ва ўсіх этапах праграмы без выключэння.
Важна:
• Можна падавацца індывідуальна або асноўнай творчай камандай да 3 чалавек.
• Асноўная каманда — гэта ўдзельнікі(-цы), чыя прысутнасць неабходная для развіцця працы падчас усіх рэзідэнцый.
• У межах усёй праграмы фінансавую падтрымку змогуць атрымаць максімум 6 удзельнікаў(-ц) асноўных каманд.
• Праект павінен быць на ранняй або сярэдняй стадыі распрацоўкі.
• Прэм’ера працы павінна адбыцца пасля апошняй рэзідэнцыі — пасля канца ліпеня 2027 года.
• Падчас праграмы нельга быць залічаным(-ай) на поўную адукацыйную або навучальную праграму, бо неабходная поўная даступнасць для ўдзелу.
Рэзідэнцыі:
• Спліт, Харватыя — 19–28 лістапада 2026
• Карлсруэ, Германія — 6–15 лютага 2027
• Ратэрдам, Нідэрланды — 12–21 ліпеня 2027.
Фінальныя прэзентацыі:
• ATOLL Festival, Карлсруэ, Германія — 20–23 верасня 2027
• Split Calling Festival, Спліт, Харватыя — 28–30 кастрычніка 2027
• Circusstad Festival, Ратэрдам, Нідэрланды — 3–7 траўня 2028.
Прапануецца:
• Грант 3 746 EUR брута для удзельнікаў/-ц асноўнай каманды (сума складаецца з 1 082 EUR за ўдзел у кожнай з трох рэзідэнцый і 500 EUR за фінальную прэзентацыю)
• Пакрыццё выдаткаў на дарогу і пражыванне
• Суткавыя падчас праграмы
• Рэпетыцыйныя і працоўныя прасторы падчас рэзідэнцый
• Праца з эксперт(к)амі і рознымі групамі аўдыторыі
• Міжнародная прафесійная бачнасць і сувязі ў еўрапейскім полі сучаснага цырка
• Магчымасць прэзентацыі працы на партнёрскіх фестывалях.
Арганізатары:
Circusstad Festival — Нідэрланды, Zirkus ON — Германія і Cirkus Kolektiv — Харватыя.
Ддл: 17 чэрвеня, 23:59 (CET).
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!