Савет Еўропы запрашае каманды на Democracy Hackathon у Страсбургу 17-19 чэрвеня 2026

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Савет Еўропы запрашае каманды на Democracy Hackathon у Страсбургу | #Францыя

→ Гэта хакатон для тых, хто хоча ствараць тэхналагічныя рашэнні для абароны дэмакратыі, супрацьдзеяння мове варожасці, анлайн-гвалту, дэзінфармацыі і каардынаваным атакам у лічбавым асяроддзі.

Хакатон пройдзе 17-19 чэрвеня 2026 года ў Palais de l’Europe у Страсбургу і стане часткай працэсу New Democratic Pact for Europe. Фінал хакатону будзе ў фармаце Dragon’s Den: 5 хвілін на пітч і 3 хвіліны на пытанні журы.

◉ Для каго: каманды з 3–4 чалавек, якія жывуць у адной з 46 краін Савета Еўропы.
Ідэальная каманда павінна аб’ядноўваць:
• Распрацоўшчыка/-цу або tech-спецыяліста/-ку
• Дызайнера/-ку або UX/UI-спецыяліста/-ку
• Эксперта/-ку ў сферы дэмакратыі, правоў чалавека, палітыкі або права.

Што можна прапанаваць:
• Інструмент для выяўлення мовы варожасці з захаваннем прыватнасці карыстальнікаў/-ц
• Рашэнне для аналізу каардынаваных атак і маніпулятыўных наратываў у сацсетках
• Сістэму для збору і перадачы паведамленняў пра анлайн-гвалт і гендарна абумоўлены гвалт інстытуцыйным актарам
• Прататып, які не толькі выдаляе шкодны кантэнт, але дапамагае прадухіляць, кантэкстуалізаваць або трансфармаваць мову варожасці
• Дашборд, MVP, wireframe, мабільны або вэб-прататып, адукацыйны інструмент, палітычную рамку або іншае рашэнне з сацыяльным уплывам.

Прапануецца:
• Аплачаная паездка ў Страсбург для 20 адабраных каманд
• Пакрыццё дарогі і пражывання на 4 ночы: з 16 да 20 чэрвеня 2026
• Харчаванне падчас афіцыйнай праграмы ў Савеце Еўропы
• Падрыхтоўчыя анлайн-сесіі 10–16 чэрвеня
• Ментарская падтрымка ад экспертаў/-к з Technical University of Munich, University of Strasbourg, Democracy Reporting International і Institute for Strategic Dialogue
• Доступ да тэхнічных і палітычных матэрыялаў для працы над рашэннем
• Прызавы фонд 50 000 EUR ад Microsoft для каманд-пераможцаў
• Падтрымка пасля хакатону для далейшага развіцця і рэалізацыі рашэння.

*Мясцовы транспарт у Страсбургу, візы, страхоўка і асабістыя выдаткі не пакрываюцца.

Ддл: 5 чэрвеня, 12:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!