МОНАСПЕКТАКЛЬ «ІОСІФ, МАРЫНА І ГАННА»
У пятніцу, 29 траўня а 18:30 у Віленскім Старым Тэатры адбудзецца монаспектакль «Іосіф, Марына і Ганна» актрысы тэатра і сяброўкі Dapamoga Алены Багдановіч.
Гэта гісторыя пра Вільнюс — горад, дзе пераплятаюцца лёсы, памяць і паэзія. Спектакль распавядае пра звязаныя з Вільняй гісторыі трох вялікіх паэтаў XX стагоддзя — Іосіфа Бродскага, Марыны Цвятаевай і Ганны Ахматавай.
Як кажа аўтарка спектакля, у Вільні «нібы ў казцы»: павернеш направа — апынешся на гарышчы ў Цвятаевай, павернеш налева — убачыш Ахматаву, пойдзеш проста — сустрэнеш Бродскага. А побач з вялікімі імёнамі — звычайныя людзі, якія ў патрэбны момант падставілі плячо, дапамаглі словам або справай.
Гэта спектакль пра памяць, чалавечую падтрымку, духоўную смагу — і, вядома, пра паэзію.
Падчас спектакля прагучаць вершы Іосіфа Бродскага, Марыны Цвятаевай і Ганны Ахматавай.
Рэжысёр — Уладзімір Гурфінкель
Працягласць — 1 гадзіна 10 хвілін
Для сяброў Dapamoga — зніжка 70%
Для былых палітвязняў — уваход бясплатны
Па пытаннях квіткоў пішыце Наталлі @nk_dapamoga
Спектакль ідзе на рускай мове
Пятніца 29 траўня
18:30
Віленскі Стары Тэатр