A4 Residency Art Center у Chengdu адкрывае міжнародную рэзідэнцыю 2027-2028 для творцаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

A4 International Residency Program 2027-2028 — #рэзідэнцыі | #Кітай

→ A4 Residency Art Center у Chengdu запрашае творцаў на міжнародную міждысцыплінарную рэзідэнцыю. Праграма працуе на скрыжаванні мастацтва, супольнасцей, гарадскога кантэксту, культуры і камерцыі і падтрымлівае праекты, якія ўзаемадзейнічаюць з мясцовым асяроддзем.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, #музыкі, #пісьменнікі/-цы, #даследчыкі/-цы. Для творцаў з розных сфер: #візуальнае_мастацтва, перфарматыўныя мастацтвы, #музыка, #кіно, #гук, #архітэктура, куратарства, прадуктовы / модны / прасторавы / інтэрактыўны #дызайн, міждысцыплінарныя практыкі на скрыжаванні мастацтва, бізнесу і культуры.

Варыянты ўдзелу:

1⃣ International Residency Fellowship — поўнае фінансаванне
• Працягласць: не менш за 8 тыдняў
• Прыватная працоўная прастора і пражыванне
• Пакрыццё дарогі: авіяпералёт economy class або цягнік 2nd class у межах бюджэту
• Вытворчы грант: 10 000 RMB на праект (прыкладна 1250 EUR)
• Доступ да мясцовых супольнасцей, культурных інстытуцый і камерцыйных брэндаў
• Культурная праграма ў Chengdu
• Прома-падтрымка праз афіцыйныя анлайн-платформы
• Удзел у салонах, размовах і open studio
• Магчымасці для прэзентацыі вынікаў.

2⃣ A4 Residency Light Version — самастойнае фінансаванне
• Гнуткая працягласць у межах 8 тыдняў
• Прыватная працоўная прастора і пражыванне
• Доступ да падзей, прастораў і супольнаснай сеткі Super Agent
• Уключэнне ў афіцыйную камунікацыю і публічную праграму
• Культурная праграма, нетворкінг і магчымасці для прэзентацыі
• Дарога і вытворчыя выдаткі пакрываюцца самімі ўдзельнікамі/-цамі.

Перыяды рэзідэнцый:
• Восень 2027: ліпень – кастрычнік
• Вясна 2028: красавік – чэрвень
• Восень 2028: ліпень – кастрычнік.

Кожны цыкл доўжыцца прыкладна 8 тыдняў, але даты могуць гнутка карэктавацца ў залежнасці ад праекта.

Ддл:
Для рэзідэнцый 2027: 30 чэрвеня 2026
Для рэзідэнцый 2028: 31 снежня 2026
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!