Фемгрупа Беларусь запрашае на Феммітап 2026 у Польшчы 3-6 верасня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Феммітап 2026 ад Фемгрупы Беларусь | #Польшча

→ Фемгрупа Беларусь запрашае на Феммітап 2026 — сустрэчу для сінхранізацыі беларускага фемінісцкага поля, абмеркавання агульных выклікаў і пошуку кропак для супрацоўніцтва.

◉ Калі: 3-6 верасня 2026. Два поўныя працоўныя дні праграмы — 4-5 верасня.

Удзельні:цы Феммітапа змогуць:

даведацца, чым карысныя міжнародныя фемінісцкія сеткі і аб’яднанні
абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі развіцця беларускага фемруху
абмяняцца сучаснымі практыкамі супрацьдзеяння праваму павароту
пазнаёміцца з феміністкамі розных пакаленняў
абмеркаваць варыянты выхаду з грантавай залежнасці
знайсці партнёрак для сумесных дзеянняў
пазнаёміцца з камандай і дзейнасцю Фемгрупы

Ключавыя напрамкі (key notes):

Пераемнасць і міжпакаленчы дыялог
Міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі
Гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах
Устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне

У Феммітапе возьмуць удзел:

Актывіст:кі і прадстаўні:цы ініцыятыў, уцягнутыя ў грамадскі, палітычны і нізавы актывізм, якія пазіцыянуюць сябе як фемініст:кі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі.
Жанчыны*, якія раней не былі ўцягнутыя ў актывізм, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай ці прафесійнай групы праз фемоптыку.
Прадстаўніцы Фемгрупы.

Таксама сярод запрошаных эксперт:ак — грамадскія і палітычныя актывіст:кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчы:цы і эксперт:кі, прадстаўні:цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі і эканомікі.


Прапануецца 100% пакрыццё выдаткаў пры поўным удзеле ва ўсіх днях праграмы.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Ддл: 5 чэрвеня.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!