Премьера спектакля «Наш дружный 12 «А»» от театра VARTA в Вильнюсе 29 и 30 мая

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ “НАШ ДРУЖНЫ 12 «А»” АД ТЭАТРА VARTA

Ці гулялі вы калі-небудзь у «чорны стул»? А што можа адбыцца ў самым дружным класе, калі пачаць гульню «скажы праўду»?

29 і 30 траўня тэатр VARTA прадстаўляе новую пастаноўку «Наш дружны 12 “А”» — гісторыю пра сяброўства, шчырасць, падлеткаў і тое, што адбываецца, калі сакрэты выходзяць на паверхню.

У спектаклі іграюць маладыя акторы — удзельнікі тэатральнай школы VARTA, юныя мігранты з Беларусі і Украіны ва ўзросце ад 13 да 20 гадоў.

Уваход бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

29 траўня • 19:00 >>
30 траўня • 19:00 >>

Па жаданні можна будзе пакінуць данат у падтрымку маладых актораў.

Працягласць: 1 гадзіна
Мова спектакля: руская

VARTA — тэатр, створаны пры аднайменнай тэатральнай школе ў Вільні пад кіраўніцтвам беларускай актрысы і рэжысёркі Наталлі Леонавай. У рэпертуары — спектаклі, гастролі, тэатральныя і відэапраекты, а таксама выступленні на сцэнах розных краін Еўропы.

Пятніца і субота 29 і 30 траўня
19:00 (уваход у залу з 18:30)
MROJ Hall Teatras
(Gedimino pr. 28)