Семінар пра беларускую юрыдычную мову і прававую трансфармацыю ў Вільнюсе і анлайн 29 траўня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Семінар «Юрыдычная беларуская мова ва ўмовах прававой трансфармацыі» | #Вільнюс, #Літва + #анлайн

→ 29 траўня адбудзецца семінар, прысвечаны беларускай юрыдычнай мове і адукацыі. Удзельнікі/-цы абмяркуюць, як беларуская мова можа развівацца ў прававым полі, юрыдычнай адукацыі і будучых прававых рэформах.

◉ Для каго: #студэнты/-кі, #юрысты/-кі, #адвакаты/-кі, #праваабаронцы/-кі, #даследчыкі/-цы, #мовазнаўцы і ўсе, хто цікавіцца беларускай юрыдычнай мовай і яе развіццём.
◉ Калі: 29 траўня, 18:00-20:00 (Вільнюс).
◉ Фармат: афлайн-удзел у Вільнюсе + анлайн-удзел праз Zoom.

Падчас семінара мы плануем абмеркаваць:
• Як пераадолець супярэчнасць паміж дэкаратыўным канстытуцыйным статусам беларускай мовы і яе фактычнай адсутнасцю ў прававым полі.
• Якая рэальная статыстыка прыняцця законаў па-беларуску на сучасным этапе і пра што яна сведчыць?
• Як досвед развіцця беларускай юрыдычнай адукацыі і нарматворчасці ў ХХ стагоддзя ўлічыць пры падрыхтоўцы будучых рэформаў ?
• Юрыдычная адукацыя па-беларуску, утопія ці рэальная перспектыва ва ўмовах эміграцыі і дзейнасці дыяспар?


Пытанні: [email protected]

Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!