Конкурс рукапісаў «Радасці жыцця» ад «Расцяжэння» і Bukinistka Press шукае жыццесцвярджальныя тэксты

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Конкурс рукапісаў «Радасці жыцця» ад «Расцяжэння» і Bukinistka Press

→ Лабараторыя фемінісцкага пісьма «Расцяжэнне» разам з выдавецтвам Bukinistka Press шукаюць рукапісы жыццесцвярджальных тэкстаў пра Беларусь, міграцыю і сучасны досвед жанчын, транс- і небінарных людзей.

Арганізатаркі хочуць выдаць кнігу, якая можа стаць апорай у складаныя часы, таму шукаюць сучасную прозу, дзе ёсць месца радасці, гумару, асалодзе, каханню, сяброўству, падарожжам, паўсядзённасці і жыццю ва ўсёй яго паўнаце.

Разглядаюцца як ужо гатовыя рукапісы, так і тэксты, якія будуць дапісаныя да дэдлайну.

◉ Для каго: для жанчын, транс- і небінарных асоб з Беларусі — незалежна ад цяперашняга месца жыхарства.
Што можна падаваць: раман, зборнік апавяданняў, зборнік эсэ, крос-жанравыя працы, сучасную прозу, псіхалагічны раман, эсэістыку.

Патрабаванні:
• Рукапіс павінен быць напісаны жанчынай, транс- або небінарнай асобай з Беларусі
• Аб’ём: ад 4 аўтарскіх аркушаў — не менш за 160 000 знакаў з прабеламі
• Мова: беларуская, руская, дыялекты беларускай мовы або сумесь беларускай і рускай.

Прапануецца:
• Аўтарскі ганарар
• Выданне кнігі
• Аўтарская дамова
• Выплата аўтарскіх адлічэнняў.

Ддл: 30 чэрвеня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!