Актуальныя оўпэнколы для беларускіх музыкаў, саўнд-прадусараў/-ак, гуртоў — ужо традыцыйная спецселекцыя ад BELARUS music EXPORT. Каб не расслабляліся, а развіваліся!
SHAPE+ – праграма прасоўвання артыстаў, якія працуюць у галіне інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва Калі: 15.07.24 – 14.07.25 Ддл: 31 сакавіка Падрабязнасці.
Лабараторыя ZKM Hertz 11.11-06.12.24 у межах праграмы “Sonic Experiments” адкрыла набор на стыпендыяльную праграму па напрамках «электронная музыка» і «саўнд-арт» Ддл: 31 сакавіка. Заяўка Падрабязнасці
tekhnē – рэзідэнцыя гуку і саўнд дызайну ў Латвіі ў верасні 24-га Ддл: 8 красавіка. Заяўка