Даследчая анлайн-лабараторыя «Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025» ад Open Muzej | #анла…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Даследчая анлайн-лабараторыя «Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025» ад Open Muzej | #анлайн

→ Open Muzej запрашае даследчыкаў/-ц, куратараў/-к, крытыкаў/-інь і мастацтвазнаўцаў да ўдзелу ў анлайн-лабараторыі пра найноўшае беларускае мастацтва: мэпінг заўважных імёнаў, падзей, практык і феноменаў беларускага мастацтва 2015-2025 гадоў.

◉ Для каго: #даследчыкі/-цы, #куратары/-кі, #крытыкі/-ні, #мастацтвазнаўцы, #аўтары/-кі.

У праграме:
• 6 анлайн-семінараў з міжнароднымі эксперт(к)амі
• 2 анлайн-сесіі калектыўнага мэпінгу
• 6 сесій гарызантальнай працы над тэкстамі ў групе
• Афлайн-сустрэча / канферэнцыя ў Варшаве ў лістападзе 2026 — неабавязковая, але пажаданая.
◉ Калі: раз на тыдзень з чэрвеня па жнівень, 18:00-20:00 па Мінску.

Магчымыя тэарэтычныя рамкі:
• Гарызантальная гісторыя мастацтва
• Дэкаланіяльныя падыходы
• Архіў як практыка
• Дэканструкцыя мастацкіх наратываў
• Гендарная тэорыя
• Транснацыянальнасць і дыяспара.

Вынік удзелу:
• Тэкст аб’ёмам 15 000-18 000 знакаў
• Магчымасць публікацыі ў зборніку
• Ганарар за апублікаваны тэкст.
Фінальныя тэксты трэба падрыхтаваць да верасня 2026.

Ддл: 5 чэрвеня.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!