Школа фандрайзінгу «Дэдлайн быў учора!» ад РАДА | #анлайн→ Беларускі нацыянальны моладзевы савет «Р…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Школа фандрайзінгу «Дэдлайн быў учора!» ад РАДА | #анлайн

→ Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае школу фандрайзінгу для маладых беларускіх актывістаў/-к і супрацоўнікаў/-ц НДА, якія працуюць з праектамі і хочуць лепш разбірацца ў фандрайзінгу, донарах, заяўках і бюджэтах.

◉ Старт тэарэтычнага курса: 3 чэрвеня, 5 сустрэч, панядзелкі і серады, 18:00 па Варшаве.
◉ Спікерка: Аня, фандрайзерка з 10-гадовым досведам, чыя праца прыносіць праектам у сярэднім 1,5 млн EUR на год.

Праграма школы складаецца з 3 этапаў:

1⃣ Тэарэтычны курс «Дэдлайн быў учора!»

2⃣ Практычная лабараторыя
Групавы працэс, дзе ўдзельнікі/-цы будуць упакоўваць ідэю ў праектную заяўку з падтрымкай эксперткі і калег/-жанак па сектары. У канцы — тэставы пітчынг і разбор заяўкі ад донараў. На гэты этап будзе асобны набор, але ўдзельнікі/-цы першага этапу, якія наведаюць мінімум 60% заняткаў, трапляюць аўтаматычна.

3⃣ Падача на грант
Выпускнікі/-цы школы змогуць падацца на фінансаванне да 5000 EUR для свайго міні-праекта.
Для якіх праектаў можна будзе атрымаць грант: адвакацыя, нефармальная адукацыя, развіццё мясцовых супольнасцей, правы чалавека і інклюзія, падтрымка ўразлівых груп, лічбавая бяспека і інавацыі, экалогія, гендарная справядлівасць, медыяграматнасць.
Прыярытэт — ініцыятывы, створаныя моладдзю і для моладзі.

Ддл: 27 траўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!