
→ Institut für Auslandsbeziehungen / ifa пры падтрымцы Alexander Rave Foundation запрашае культурных дзеячоў і дзяячак на 3-6-месячную стыпендыю ў нямецкіх інстытуцыях. Праграма прысвечаная культурнай спадчыне, калекцыям, архівам і трансфармацыі музеяў ды выставачных прастораў.
◉ Калі:
• Пачатак стыпендыі: не раней за 1 лютага 2027
• Завяршэнне: не пазней за 31 снежня 2027.
◉ Для каго: #куратары/-кі, #рэстаўратары/-кі, #медыятары/-кі, #культменеджары/-кі, якія стала жывуць у краіне з DAC list, працуюць з культурнай спадчынай, калекцыямі і/або архіўнымі матэрыяламі ў інстытуцыйным кантэксце, маюць завершаную вышэйшую адукацыю або прафесійную падрыхтоўку і маюць нямецкую прымаючую інстытуцыю для супольнага праекта.
Нельга мець іншую стыпендыю або паралельную рэзідэнцыю ў перыяд фінансавання.
Патрабаванні да host institution:
• Некамерцыйны музей, галерэя, культурны або даследчы інстытут
• Фізічная прастора
• Калекцыя або архіў
• Кантактная асоба для стыпендыята/-кі
• Супольная распрацоўка канцэпцыі праекта з заяўнікам/-цай.
Фокус праграмы:
• Культурніцкі ўдзел
• Устойлівасць
• Недыскрымінацыйныя прасторы
• Дэкаланіяльныя метады працы
• Трансфармацыя музеяў і выставачных прастораў у адпаведнасці з вызначэннем музея ICOM.
Прапануецца:
• 1500 EUR / месяц net
• Visa costs
• Дарога туды і назад
• Медыцынская страхоўка, у тым ліку для сям’і
• Месячны праязны на грамадскі транспарт у горадзе пражывання
• Да 500 EUR на моўны курс
• Family allowance: 250 EUR / месяц для spouse і 250 EUR / месяц на кожнае дзіця, калі сям’я едзе разам.
Ддл: 30 чэрвеня.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!