Civic Solutions Hackathon у Варшаве: 3 дні практычных сацыяльных рашэнняў з 5 па 7 чэрвеня 2026

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

3-дзённы хакатон практычных сацыяльных рашэнняў — Civic Solutions Hackathon ад SINGO, Imaguru і Цэнтра новых ідэй | #Варшава, #Польшча

→ Удзельнікі/-цы будуць працаваць у камандах над рэальнымі задачамі НДА, ініцыятываў і супольнасцей — там, дзе AI і digital-інструменты могуць зрабіць складаныя працэсы больш простымі і даступнымі.

◉ Калі: 5-7 чэрвеня 2026.
◉ Для каго: #НДА, грамадскія ініцыятывы, #IT_спецыялісты/-кі, #дызайнеры/-кі, #AI_спецыялісты/-кі, #медыя, #актывісты/-кі, #прадпрымальнікі/-цы, #студэнты/-кі
• Для тых, хто мае сацыяльную задачу і шукае рашэнне, а таксама для тых, хто хоча прымяніць свае навыкі для карысці беларускай супольнасці.
Можна прыйсці:
• Cа сваёй ідэяй
• З канкрэтнай праблемай для вырашэння
• Без ідэі, але з жаданнем далучыцца да каманды
• Як удзельнік/-ца, лідар/-ка каманды, эксперт/-ка або кансультант/-ка.

Тэмы і задачы: падтрымка ўразлівых груп / інклюзія / занятасць / самаарганізацыя супольнасцей / доступ да інфармацыі / каардынацыя валанцёраў і валанцёрак / камунікацыя / адукацыя / іншыя сацыяльныя выклікі, дзе тэхналогіі могуць дапамагчы.

Прапануецца:
• Праца ў камандах над практычнымі рашэннямі
• Ментарская падтрымка падчас хакатона
• Магчымасць знайсці каманду, партнёраў і экспертаў/-ак
• Тры найбольш перспектыўныя праекты атрымаюць далейшае ментарскае суправаджэнне
• Дапамога ў пошуку партнёраў, донараў і рэсурсаў для рэалізацыі
• Для ўдзельнікаў/-ц з іншых краін магчыма кампенсацыя дарогі і пражывання.
Умовы лагістыкі:
• Пражыванне можа быць забяспечана на 2 ночы, з 5 да 7 чэрвеня, у двухмесных нумарах
• Магчыма кампенсацыя транспартных выдаткаў да 120 EUR у абодва бакі
• Кампенсуюцца толькі выдаткі на праезд эканом-класам.

Зарэгістравацца:
Для НДА, грамадзянскіх ініцыятываў і супольнасцей
Для IT-спецыялістаў/-к, дызайнераў/-к, прадпрымальнікаў/-ц, медыя-ініцыятываў і іншых спецыялістаў/-к.

Ддл: 26 траўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!