Western University Faculty Invites Curators to Social and Environmental Justice Residency in Arts

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Рэзідэнцыя Curator-in-Residence in Social and Environmental Justice in the Arts | #Канада

→ Факультэт візуальных мастацтваў Western University запрашае куратараў і куратарак на гадавую рэзідэнцыю, прысвечаную сацыяльнай і экалагічнай справядлівасці ў мастацтве.

◉ Для каго: #куратары/-кі на розных этапах кар’еры — ад тых, хто на пачатку шляху, да дасведчаных спецыялістаў/-к, якія працуюць з тэмамі сацыяльнай і экалагічнай справядлівасці ў мастацтве.
◉ Калі: сярэдзіна жніўня 2026 — сярэдзіна траўня 2027.

Фармат:
• Пераважна афлайн-удзел. Фізічная прысутнасць на кампусе мінімум 1 дзень на тыдзень.
• 3 гадзіны штотыднёвых кансультацый на кампусе для сустрэч са студэнт(к)амі, выкладчык/цамі, супрацоўнік/цамі і прадстаўнік/цамі супольнасці.
• Візіты на заняткі Факультэта мастацтваў і гуманітарных навук па запрашэнні
• Мінімум 2 публічныя падзеі за семестр: лекцыі, варкшопы, візіты ў студыі або іншая праграма.
• Праца над куратарскімі праектамі, звязанымі з сацыяльнай і экалагічнай справядлівасцю.

Прапануецца:
• Стыпендыя / ганарар: 50 000 CAD (~31 200 EUR) за ўвесь перыяд рэзідэнцыі
• Ёсць artLAB Gallery, Centre for Sustainable Curating, Cohen Explorations Lab and Cohen Commons, Onkwehonwe Research Environment, а таксама студыі для гуку, друку, жывапісу, фатаграфіі, скульптуры і медыя
*Працоўныя сацыяльныя льготы не ўваходзяць у пакет.

Ддл: 1 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!