International Vilnius Light Festival 2027 пройдзе 22-24 студзеня ў гістарычным цэнтры Вільнюса

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Фестываль святла International Vilnius Light Festival 2027 | #Вільнюс, #Літва

→ International Vilnius Light Festival запрашае творцаў і арганізацыі падаваць праекты для фестывалю святла ў гістарычным цэнтры Вільнюса. Фестываль пройдзе 22 – 24 студзеня 2027 і будзе прымеркаваны да дня нараджэння горада.
Кантэкст:
• Віленскі Стары горад — аб’ект спадчыны UNESCO
• Горад мае гатычную, рэнесансную, барочную і класіцыстычную архітэктуру
• У 2027 годзе Літва будзе старшыняваць у Радзе Еўрапейскага саюза, таму арганізатары прапануюць паразважаць пра міжкультурны дыялог і ролю Вільнюса ў еўрапейскім кантэксце.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #медыя_мастакі/-чкі, #digital_мастакі/-чкі, #сцэнографы/-кі, творчыя каманды, арганізацыі, якія працуюць са святлом як асноўным мастацкім сродкам.

Фармат:
• Праекты ў гарадской прасторы: вуліцы, двары, плошчы і публічныя прасторы гістарычнага цэнтра
• Святло павінна быць галоўным і неад’емным сродкам выказвання
• Фестываль прадстаўляе як вядомых contemporary light artists, так і творцаў на пачатку шляху.

Ддл: 1 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!