Ras Al Khaimah Art прапануе 6-месячную рэзідэнцыю і конкурс на фестываль 2027

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці ад Ras Al Khaimah Art | #ААЭ

1⃣ 6-месячная рэзідэнцыю Artist Residency Grants

→ Праграма адкрытая для розных творчых практык і прадугледжвае стварэнне новых работ, працу з мясцовай супольнасцю, штомесячныя варкшопы і выніковую выставу ў межах Ras Al Khaimah Art Festival.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #кінематаграфісты/-кі, #фатографы/-кі, #скульптары/-кі, мастакі/-чкі тэкстылю, ювелірныя мастакі/-чкі, #mixed_media_мастакі/-чкі
Патрабаванні:
• Дыплом у studio / fine arts або моцнае партфоліа з адпаведным досведам
• Мінімум 1 персанальная выстава або 2 групавыя выставы, або ўдзел у 1 кінафестывалі за апошнія 3 гады
• Досвед правядзення варкшопаў або практычных заняткаў
• Досвед культурнага абмену, які паўплываў на мастацкую практыку
• Узрост — 21+ на момант рэзідэнцыі
• Нельга адначасова ўдзельнічаць у іншай рэзідэнцыі або акадэмічнай праграме
• Падача толькі індывідуальная, калектывы не прымаюцца.
Дадатковымі перавагамі будуць: арабская мова, досвед community art projects і праца з людзьмі розных узростаў і культурных кантэкстаў.

Прапануецца:
• Фінансаванне да 61 000 AED (~15 300 EUR)
• Пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэзідэнцыяй: дарога ў ААЭ і па краіне, авіяквіткі, арэнда аўтамабіля, пражыванне, стыпендыя, візавыя выдаткі, матэрыялы, арэнда спецыяльнага абсталявання, прафесійныя паслугі, звязаныя са стварэннем працы, перакладчыцкія паслугі.

Ддл: 1 чэрвеня.
Даведацца больш


2⃣ Працы на фестываль Ras Al Khaimah Art 2027 Festival

→ Тэма гэтага года — Lost in Translation: пра досвед “паміж” мовамі, культурамі, ідэнтычнасцямі і месцамі, дзе чалавек не да канца адчувае сябе сваім.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #фатографы/-кі, #жывапісцы, #скульптары/-кі, #відэа_мастакі/-чкі, #кінематаграфісты/-кі.
Катэгорыі:
• Emerging Artists — мастакі/-чкі, якія развіваюць практыку і пачынаюць прафесійна выстаўляцца
• Established Artists — мастакі/-чкі з устойлівай практыкай і мінімум 2 персанальнымі выставамі
• Filmmakers — рэжысёры/-кі кароткага кіно, дакументальнага кіно або анімацыі, якія ўжо мелі мінімум 1 публічны паказ кароткаметражнага фільма
• Students — маладыя аўтары/-кі 6-19 гадоў.

Прапануецца:
• Удзел у Ras Al Khaimah Art Festival 2027
• Магчымасць атрымаць узнагароды:
– Grand Jury Prize: 12 000 AED (~3000 EUR) + trophy
– Photo of the Year: 1 месца — 6000 AED (~1500 EUR), 2 месца — 4000 AED (~1000 EUR)
– Painting / Drawing of the Year: 1 месца — 6000 AED (~1500 EUR), 2 месца — 4000 AED (~1000 EUR)
– Sculpture / Installation of the Year: 6000 AED (~1500 EUR)
– Video Art of the Year: 6000 AED (~1500 EUR)
– Best Documentary Short Film: 6000 AED (~1500 EUR)
– Best Narrative Short Film: 6000 AED (~1500 EUR)
– Best Student Artwork: 2000 AED (~500 EUR) у кожнай узроставай групе.

Ддл: 5 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!