OFFCITY – незалежная платформа, якая базуецца ў Пардубіцэ. Праект працуе з тэмай горада як структуры і жывога арганізма, даследуе розныя погляды на мясцовасць, знаёміць насельніцтва з разнастайнымі формамі мастацкага і архітэктурнага выказвання. Запрашаюць даследаваць горад і яго архітэктуру з розных пазіцый. Праект з’яўляецца працягам серыі рэзідэнцый, прысвечаных тэме чытання грамадскіх прастор, у гэтым годзе тэма – «артыкуляцыя архітэктуры і грамадскай прасторы». Вітаюцца заяўкі ад міждысцыплінарных творцаў.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – працоўную прастору – вытворчую падтрымку і кансультацыі – суткавыя 1200 CZK / дзень.