Стыпендыя Ishibashi Foundation Network Leader Fellowship Programme у японскім мастацтве 2026-2027

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Стыпендыя Ishibashi Foundation Network Leader Fellowship Programme in Japanese Arts 2026-2027 | #Вялікабрытанія

→ Sainsbury Institute for the Study of Japanese Arts and Cultures адкрывае набор на стыпендыяльную праграму для даследчыкаў/-ц на пачатку кар’еры, якія працуюць з японскім мастацтвам і візуальнай культурай Японіі.

◉ Для каго: #даследчыкі/-цы, #PhD_кандыдаты/-кі, postdoc, #куратары/-кі, #арт_гісторыкі/-ні.
• Для PhD-кандыдатаў/-ак і early postdocs — да 2 гадоў пасля абароны PhD, якія спецыялізуюцца на японскім мастацтве і візуальнай культуры Японіі.
• У краінах, дзе PhD-праграмы па японскім або азіяцкім мастацтве абмежаваныя, таксама могуць падавацца куратары/-кі і арт-прафесіяналы/-кі на пачатку шляху з досведам працы з японскім мастацтвам да 5 гадоў.
• Прыярытэт будзе ў даследчыкаў/-ц з рэгіёнаў, дзе няма моцных цэнтраў вывучэння японскага мастацтва — па-за Заходняй Еўропай, Паўночнай Амерыкай і Японіяй.

Што можа быць праектам:
• Часовая выстава або віртуальная выстава
• Апрацоўка першасных крыніц з калекцый японскага мастацтва
• Сайт або іншы лічбавы вынік
• Акадэмічная публікацыя
• Лакальная гісторыя японскага мастацтва
• Вусная гісторыя мастацтва
• Творчы праект з даследчым фокусам на гісторыю японскага мастацтва
• Праца са спецыяльнымі бібліятэчнымі калекцыямі Sainsbury Institute.

Важна: трэба мець моўныя навыкі, дастатковыя для рэалізацыі прапанаванага даследчага праекта. Японская мова не пазначаная як абавязковая для ўсіх, але можа быць неабходнай у залежнасці ад тэмы.

Фармат:
• Праца над уласным даследчым праектам у сваёй краіне / лакацыі
• Анлайн-ментарства і навучальныя сесіі кожныя два тыдні з кастрычніка да траўня
• Метадалагічныя і арт-гістарычныя трэнінгі. лекцыі, нетворкінг і варкшопы вакол праектаў fellows
• Тыднёвая паездка ў Вялікабрытанію летам 2027.

Прапануецца:
• 7500 GBP (~8800 EUR) на даследчы праект (нельга выкарыстоўваць на living expenses)
• Ментарская і даследчая падтрымка ад Sainsbury Institute
• Асобна прафінансаваная паездка ў Вялікабрытанію летам 2027
• Акадэмічная праграма, наведванні музеяў і даследчы сімпозіум у Norwich і London.

Ддл: 31 траўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!