Трэнінг «Прыручаючы AI: як НКА дасягаць большага і працаваць эфектыўней» | #Варшава, #Польшча→ Belar…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Трэнінг «Прыручаючы AI: як НКА дасягаць большага і працаваць эфектыўней» | #Варшава, #Польшча

→ Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй запрашае на 2-дзённы практычны трэнінг пра тое, як выкарыстоўваць AI ў працы арганізацый — для аналізу, камунікацыі, SMM, кантэнту і зніжэння руціны.

◉ Для каго: #НКА, ініцыятывы, #медыя, #камунікацыйшчыкі/-цы, #SMM_спецыялісты/-кі, #праектныя_менеджары/-кі.
◉ Калі: 29-30 траўня 2026. Старт 29 траўня, 14:30 + завяршэнне 30 траўня, 15:00.
◉ Дзе: Imaguru, Twarda 14/16, Варшава.

Даведаецеся:
— якія AI-інструменты сапраўды карысныя для НКА
— што можна аўтаматызаваць ужо цяпер
— як выкарыстоўваць AI для аналізу, камунікацыі і SMM
— як не страціць “голас” арганізацыі ў працы з AI
— як ствараць кантэнт, слайды і базавую графіку хутчэй і прасцей

Трэнеры і трэнеркі:
• Дзяніс Васількоў – медыякансультант, незалежны эксперт.
• Аліна Радачынская – кіраўніца праектаў па аналізе і візуалізацыі даных.
• Антон Раднянкоў – старшыня Рады Цэнтра новых ідэй, AI-энтузіяст.


Прапануецца:
• Практычная праца з кейсамі сваёй арганізацыі
• Пакрыццё лагістыкі
• Гатэль у Варшаве з 29 на 30 траўня + сняданак для іншагародніх
• Буфет з закускамі на пляцоўцы.
*Візавая падтрымка не прадастаўляецца.

Варта загадзя:
• Падрыхтаваць кейсы або задачы сваёй арганізацыі
• Cтварыць бясплатны акаўнт у Claude.

Ддл:
• 14 траўня — калі патрэбная лагістыка
• 28 траўня — для ўдзельнікаў/-ц з Варшавы.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!