Фота і відэа-рэзідэнцыі Passage Residency + Passage Shorts | #Германія→ Дзве розныя магчымасці ў меж…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Фота і відэа-рэзідэнцыі Passage Residency + Passage Shorts | #Германія

→ Дзве розныя магчымасці ў межах KOBRA Cultural Network: 4-тыднёвая даследчая рэзідэнцыя або кароткі фармат падчас фестывалю з фокусам на дакументацыі і працы “ў полі”.

1⃣ Passage Residency (4 тыдні, кастрычнік 2026)

◉ Для каго: #фатографы/-кі, #відэа_мастакі/-чкі (18+). Студэнты/-кі не могуць падавацца.
◉ Дзе: рэгіён Вітэнберг (Saxony-Anhalt, Германія.

Фармат:
• 4-тыднёвая рэзідэнцыя (Artist-in-Residence)
• Праца над праектам у межах адной з тэм:
– Індустрыяльная спадчына, энергія і постіндустрыяльныя ландшафты (Ferropolis)
– Бібліятэка як архіў ведаў і іх візуалізацыя (RFB, ~230 000 кніг)
• Абавязковыя элементы ўдзелу: аrtist talk; 1-дзённы варкшоп для моладзі; удзел у здымках дакументальнага фільма
• Праект застаецца ўласнасцю мастака/-чкі.

Прапануецца:
• Пражыванне на 4 тыдні
• Грант 5000 EUR
• +1000 EUR на догляд за дзіцём (пры неабходнасці)
• Даследчая, куратарская і тэхнічная падтрымка
• Доступ да архіваў, бібліятэк і індустрыяльных лакацый.


2⃣ Passage Shorts (1 тыдзень, ліпень 2026)

◉ Для каго: #фатографы/-кі, #відэа_мастакі/-чкі (18+). Студэнты/-кі не могуць падавацца.
◉ Калі і дзе: 30 чэрвеня – 7 ліпеня 2026 + Ferropolis (у межах фестывалю splash!).

Фармат:
• Кароткая рэзідэнцыя (1 тыдзень)
• Праца “ў полі” — дакументацыя сучаснага выкарыстання былых індустрыяльных тэрыторый
• Фокус на:
– Трансфармацыі ландшафтаў пасля здабычы вугалю
– Узаемадзеянні культуры і індустрыяльнай спадчыны
• Магчымасць працягваць доўгатэрміновыя праекты.

Прапануецца:
• Пражыванне (1 тыдзень)
• Грант 1000 EUR
• Квіток + photo pass на splash!
• Арганізацыйная падтрымка на месцы.

Ддл: 30 траўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!