Андрэй Палупанаў запускае НеКінаШколу ў Варшаве з лекцыямі і практычнымі заняткамі ў маі 2026

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

НеКінаШкола ў #Варшава | #Польшча

→ Рэжысёр і адукатар Андрэй Палупанаў запускае НеКінаШколу — прастору для тых, хто любіць кіно і хоча разумець, як яно працуе: праз аналіз, эксперыменты і сумесны досвед.

1⃣ КінаВіно — даследаванне і атмасфера

Вечар для тых, хто хоча бачыць у кіно больш: разбор візуальнай мовы, асацыяцыі і схаваныя сэнсы — за келіхам віна.

◉ Калі: 19:00 (2,5 гадзіны).
• 8 траўня — Візуальны код Майі Дэрэн і Дэвіда Лінча
• 22 траўня — Таранціна і мастацтва “красьці”

Фармат:
• Лекцыя + прагляд фрагментаў
• Дыскусія і рэфлексія
• Невялікі квіз.

Кошт: 100 PLN.
Зарэгістравацца на першы 8 траўня.


2⃣ КінаКружок — аналіз і хуткая практыка

Разбіраем адзін канкрэтны кінематаграфічны прыём і адразу правяраем, як ён працуе, здымаючы на камеру свайго смартфона. Мінімум тэорыі — максімум разумення таго, як будуецца кадр.


◉ Калі: кожны чацвер, 19:00 (2 гадзіны).
• 7 траўня — Візуальная камедыя (Visual Comedy & Timing)
• 14 траўня — Драматургія рэчаў (Chekhov’s Gun & MacGuffin)
• 21 траўня — Псіхалогія пустэчы і мастацтва «Ма» (Negative Space & Ma)
• 28 траўня — Анатомія страху (Suspense vs Surprise).

Фармат:
• Разбор аднаго кінапрыёму
• Практыка на смартфоне
• Прагляд і абмеркаванне.

Кошт: 80 PLN за 1 / 270 PLN за 4.
Зарэгістравацца


3⃣ КінаВаркшоп — праца з абсталяваннем

Для тых, хто гатовы перайсці да практыкі на прафесійным узроўні. Працуюць са святлом, оптыкай і тэхнікай у ўмовах рэальнай здымачнай пляцоўкі.
Падрабязнасці хутка!


◉ Калі: 30-31 траўня.

Сачыць за падрабязнасцямі можна тут.

#sekktor_promo

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!