Палітвязня Уладзіміра Кнігу трэці раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне» ў калоніі
У судзе Мазырскага раёна 20 траўня палітвязня Уладзіміра Кнігу трэці раз будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі» (ч. 1 арт. 411 КК), піша @stranafund. Раней яму ўжо двойчы дадавалі па году зняволення.

Нагадаем, былога сілавіка і валанцёра каманды затрымалі 4 чэрвеня 2020 года. На судзе ён, як і ўсе, не прызнаў віну і заявіў, што падзеі 29 траўня 2020 года на плошчы Савецкай у Гродне падчас збора подпісаў за Святлану Ціханоўскую — правакацыя сілавых ведамстваў Беларусі.
У выніку Уладзіміра асудзілі да чатырох гадоў калоніі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/120188