Праграма для маладых мастакоў і мастачак, якія працуюць з відэа, кіно і рухомай выявай — VISIO 2026 …

Праграма для маладых мастакоў і мастачак, якія працуюць з відэа, кіно і рухомай выявай — VISIO 2026 | #Італія

→ Lo schermo dell’arte адкрывае набор на VISIO – European Programme on Artists’ Moving Images.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі да 35 гадоў (народжаныя ў 1991 годзе або пазней), якія:
• працуюць з відэа, кіно або рухомай выявай;
• жывуць або маюць грамадзянства ў адной з 46 краін-членаў Рады Еўропы + Косава;
• маюць досвед удзелу ў выставах за апошнія 3 гады.
Можна падавацца дуэтам або калектывам.
◉ Калі: 11-15 лістапада 2026 (прыезд 10 лістапада, ад’езд 16 лістапада).

Прапануецца:
• Удзел у ментарскіх сесіях і індывідуальных сустрэчах з міжнароднымі куратар(к)амі і прадзюсар(к)амі
• Круглыя сталы, нэтворкінг і індывідуальныя сустрэчы
• Доступ да праграмы фестывалю
• Анлайн-паказ адной працы кожнага ўдзельніка/-цы
• Пакрыццё дарожных выдаткаў для 8 адабраных мастакоў/-чак.
Дадаткова:
• 3 з 8 удзельнікаў/-ц атрымаюць VISIO Production Fund — 35 000 EUR агульнага фонду (прыкладна да 10 000 EUR на праект)
• Яшчэ 1 праект можа атрымаць дадатковыя 5 000 EUR.

Ддл: 15 траўня, 23:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!